Мірныя людзі – нотабэнька другая

Posted by ТАТМИР on 29 April 2018 in ТАТМИР — Проза на белорусском языке |

Мірныя людзі – нотабэнька другая

Гісторыя адбылася ў 2016 годзе, у верасні, на чарговым пасяджэнні гомельскіх курсаў “Мова нанова”, якія на той час збіраліся ў кавярні побач з касцёлам.
Атмасфера, як заўсёды, выдатная, прыязная. Адзначалі гадавіну курсаў у Гомелі. Спадарыня Юлія згатавала для ўдзельнікаў дзівосныя тексы і шакаладны торт. Праўду сказаць, я яго адразу ўнюхаў у памяшканні, як толькі пераступіў парог.
І вось, разлілі па кубках чай, хацелі ўжо прыняцца за торт і тут раптам высвятляецца, што разрэзаць яго няма чым: ні ў кога з сабой няма нажа. Нейкі час чакалі, покуль знойдзецца нож, потым пачакалі яшчэ – росшукі працягваліся. У нас з Таццянай сам сабой склаўся хуліганскі куплецік на мелодыю Лявона Вольскага “Простыя словы”:
Мірныя людзі, мірныя людзі!
Захацелі з’есці торт, але, нажаль, –
Мірныя людзі, мірныя людзі –
Ні ў каго з сабой няма нажа! 🙂

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.