Горад спавіты вэлюмам…
Posted by Владимир Череухин on 30 May 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Горад спавіты вэлюмам,
Лёгкім сяйвом дажджу.
Там, за фіранкамі белымі –
Коціцца лёгкі шум.
Дожджык мазкамі лоўкімі
адлюстраваў душу:
Лісце каштанаў волкае
І аксамітны шум.
27 траўня 2016