Яблынька
Posted by Владимир Череухин on 5 May 2015 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Яблынька
Яна стаяла ў зялёным строі пасярод вечаровага саду,
Чароўная і летуценная,
І бледны маладзік пацалаваў ёй па старым звычаі высокія грудзі.
Галантны шляхціц са срэбнай шабляй даўно ўжо пакінуў баль,
а шчокі паненкі гараць у вечаровым змроку,
, і вочы блішчаць ярчэй за начныя росы!
Шэпт прыдворных яблынь далятае нібыта здалёку…
Заўтра ён прыйдзе ізноў!
5 красавіка 2015