Міні-справаздачка. З большага.
А цяпер зусім карацюсенькая справаздача пра тое, што ў нас выходзіла і друкавалася цягам апошніх чатырох месяцаў.
У 19-м нумары «Верасня» выйшла ніска маіх вершаў: гэта адбылося яшчэ да новага года, але я пра гэта яшчэ не згадваў. У сёлетнім другім нумары «Маладосці» выйшла ніска нашых «натабэнек ад Татміра». У «Гомельскай праўдзе» надрукавалі Дар’ін верш «Летящая на ощупь». Зазвычай яны верлібраў не друкуюць.
У сакавіку на радыё «Рацыя» прагучаў рэпартаж пра нас дваіх. Яго можна праслухаць вось тут.