У Гомелі прэзентавалі анталогію перакладаў «Зямля — наш агульны дом». Том 2

Posted by Владимир Череухин on 22 ноября 2022 in Блог |

15 лістапада ў актавай зале гомельскай універсальнай бібліятэкі ім. Леніна прэзентавалі другі том беларуска-расійскага перакладчыцкага праекта «Зямля — наш агульны дом», які ажыццявіўся ў рамках сумеснага праекта «Берагі сяброўства». Анталогія сучаснай сусветнай паэзіі «Зямля — наш агульны дом», кніга 2 (Гомель, Мазыр). Гэта ёмкая кніга на тры пальцы таўшчынёй. Цвёрдая вокладка. Неяк нязвыкла трымаць у […]

Метки: , , , , ,

Мне ўцешна, што Вы хворыя не мной… Пераклад з рускай мовы Марыны Цвятаевай

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Новости |

* * * Мне ўцешна, што Вы хворыя не мной, Мне ўцешна, што я хворая не Вамі, Што цяжкі шар зямны, нібы ў кіно, Не паплыве пад нашымі нагамі. Мне ўцешна быць свавольнай, і яшчэ Расслабіцца, і не гуляцца з Вамі, Не чырванець, і не хаваць вачэй, Калі судакранемся рукавамі. Мне ўцешна, што калі мы […]

Метки:

Шэрая замша пяшчанага пляжу… Пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

* * * Шэрая замша пяшчанага пляжу, Вятры і прыцемкаў змрочная золь Графікай чорнай па беламу ляжа, Каб незнарок злавіць самую соль Даўніх падзей, у падкорцы заснулых, Там, дзе зпасуе марскі доўгі лінь, Каб загарэўся пагляд патанулых Зданяў дзяцінства на пару хвілін. І ўжо ніколі ніхто не загіне, Перасяліўшыся ў свет вітража, Шыбы якога не […]

Метки:

Ролі Адзінага. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Ролі Адзінага У самай цёмнай глыбіні, І ў самай светлай вышыні, У Тым, хто наш Сусвет прысніў, Мы разам. І мы заблытваемся ў снах, Дзе пёхам не дайсці да дна. За спробу сутнасць распазнаць — Параза. Героі сцэны ўсе ілгуць, Калі гукаюць на бягу. А лёсы круцяць іх і гнуць Да болю. Вось бацька воляю […]

Метки:

Заход. Пераклад з рускай Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 20 ноября 2022 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Заход Барвяны, жоўты — за мазком мазок. Ліловы колер сцёк на падваконне. Па небе плылі воблачныя поні І сонца ўпотай звезлі за лясок. Лімонны промень чэзнуў і згасаў. І цемра мроі зоркамі вянчала. ірвалі неба крыкі вечных чаек, І Нехта сонны блытана спяваў Пра баю-бай і звон адвечных сфер, пра змрок, які цалуе дзверы, вокны; […]

Метки:

Чарадзейная скрыпка — пераклад з рускай мовы Мікалая Гумілёва

Posted by Владимир Череухин on 15 апреля 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Мікалай Гумілёў ЧАРАДЗЕЙНАЯ СКРЫПКА Мілы хлопчык, ты вясёлы. Смех твой светлы, быццам рыбка. Не выпрошвай злое лямпы, у якой матыль гарыць. Ты не ведаеш, мой хлопчык, што такое тая скрыпка, Што такое цёмны пострах пачынальніка ігры. Той, хто ўзяў яе аднойчы ва ўладарныя далоні, У таго навек пагасне ціхамірнасць у вачах. Духі пекла любяць слухаць […]

Метки: , ,

Пераклады некаторых танка Рубока Шо

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Рубока Шо (перастварэнні некаторых танка) Развязвае свой пояс Здымае доўгі шнур Які захоўвае ледзь-ледзь улоўны водар Вось тонкі мост Што лучыць два сусветы Гарну няшчасную Я шчыльна да сябе Нажаль каханне пакаёўкі Дрыготкая расінка На вастрыі асоту У дзень вясновы Наберазе адхонным Спаткаліся між зарасцяў асоту Дрыготкім веерам Люструе целы плынь Блішчыць залатое віно Пад […]

Метки: , , ,

Царскасельская статуя — пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Царскасельская статуя (пераклад з рускай мовы Ганны Ахматавай) Лунаюць жоўтыя лісты Над сажалкаю лебядзінай, І ззяюць барваю кусты амаль саспелай арабіны. Бялюткая, як першы снег, Падціснуўшы прыгожа ногі, Яна сядзіць, стаіўшы смех, Не зводзіць позірку з дарогі. Я адчувала смутны страх Ля гэтай дзеўчыны каменнай, Гуляла па яе плячах бязважка-лёгкае праменне. І як змагла я […]

Метки: , , ,

Чорнае сонца — пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка

Posted by Владимир Череухин on 14 октября 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Чорнае сонца (пераклад з рускай мовы Дар’і Дарошка) Чорнае сонца ўзыйшло па-над домам. Стала ўсё раптам чужым, незнаёмым. Клёны і ліпы, праспекты і скверы Перакруціла без ладу, без меры. Чорнае сонца лунала ў відзежах, Перабірала дарогі бязмежжа. чорнае сонца палала над намі Ззяннем адчайным, чорна-барвяным, Вострым і грозным, смяротным, як джала, Высмактаць, знішчыць усё пагражала… […]

Метки: , , ,

Шаман — пераклад з рускай мовы

Posted by Владимир Череухин on 12 мая 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Шаман (аўтарскі пераклад. Арыгінал знаходзіцца тут ) Барвяныя змеі, імклівыя змеі Танцуюць вясёла. І чорныя цені, маўклівыя цені Сыходзяцца ў кола. Духмяныя травы, дурманныя травы Ссыпаю з далоні. Таемнае слова, магутнае слова Ляціць у бяздонне. Дзікунская песня, гартанная песня Накручвае сілы, І позірк дзівосны, страхотна дзівосны Сляпы і застылы! Прасушаны бубен, раз’юшаны бубен звініць і […]

Метки: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.