Мова
Posted by Дарья Дорошко on 31 января 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Мова
Мяккі цёплы аксаміт
Беларускай роднай мовы
Атуляе краявід,
Што з дзяцінства мне знаёмы.
Ахінае безліч слоў
Крыллем птушаня пяшчоты.
Цешыць сэрца, гоніць кроў
І ратуе ад самоты.
Падаецца стылым шклом,
Мёрзлай шыбінай зімовай
Мова з залатым крылом —
Запазычаная мова.
2016