Шматколернасць
Posted by Владимир Череухин on 5 февраля 2016 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Шматколернасць
Тысячы гукаў, як лёгкія рукі,
Бягуць па сцяне.
Крокі і рэха сардэчнага стуку
Навокал мяне.
Бэзавы звон, лёгкі смех, быццам з інею,
Радасны ўскрык,
Нібы ў маўчанні бяздоннага сіняга —
Сонечны блік.
Фарбы бягуць па сцяне і зліваюцца
Ў казачны дзень
Ціха між імі плыве і ўсміхаецца
Ўсцешаны цень.
24 кастрычніка 2013