Прывітанне, свет!..
Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Прывітанне, свет! Даўно не бачыліся.
Вокны вечным снегам зацярушаныя.
Я любіла свет, а зоркі страчваліся…
Зрэнкамі святло піла — прымушаная
Смагу лютую трываць. трава пабляклая…
Вочы колер страцілі зялёны, зменлівы.
А галіны дрэва зараз воглыя —
Гэта плача неба хмараў бельмамі,
Што не бачна мне, як у блакітнасці,
Ветрык зоркі калыхае-гойдае…
Просіць неба аб вялікай літасці
У таго, хто фарбамі валодае.
10.06.2014 г.