Абдоймы

Posted by Владимир Череухин on 21 марта 2016 in Владимир Череухин - Проза на белорусском языке |

Абдоймы

Птушка ляцела па небе. Вельмі доўга. Ўсё жыццё. Ляцела, задуменна гледзячы наперад. Павольна ўзмахвалі крылы: Уверх-уніз, уверх-уніз. І сэрца было поўна да краёў палётам і бяздоннай сінню; і яшчэ нейкім дзіўным пачуццём, якое невядома калі пасялілася ў ім. Пачуццё гэта было настолькі дзіўным і невытлумачальным, што птушка вельмі рэдка і цьмяна чула яго голас.
А далёка ўнізе, за лёгкай смугой вышыні, ляжала мора. Зіхоткая ў промнях сонца, бясконцая люстраная роўнядзь. Нябачная, таму што на яе ніколі не звярталі ўвагі: адзіны жыхар неба глядзеў зусім не туды.
Але аднойчы ён глянуў уніз. Гэта здарылася раніцай. Сонца ярка свяціла. У птушкі быў добры зрок. І далёка-далёка, яшчэ далей, яна ўбачыла крылаты сілуэт. У птушкі быў вельмі добры зрок. І яна ўбачыла, што незнаёмы, роўна ўзмахваючы крыламі, ляціць, павярнуўшыся тварам да яе, і глядзіць ёй проста ў вочы. Ашаломленая сустрэчай, баючыся зрабіць што-небудзь не так, птушка плыла ў паветры як і раней, не набліжаючыся і ня аддаляючыся, толькі прагна глядзела. Незнаёмы, відавочна, таксама быў моцна здзіўлены. Ён махаў крыламі і ляцеў разам з ёй уверх, да сонца. А потым насланнё нібы спала, і тое дзіўнае, няпэўнае пачуццё раптам стала зразумелым, і так моцна сціснула сэрца, што Сонца нават зажмурылася на імгненне.
І яны адначасова выгнулі крылы, і кінуліся ў абдоймы адно да аднаго скрозь Бясконцасць, што сцялася ў імгненне!

   1 лістапада 2010 года

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.