Я не веру тым, хто енчыць…
Posted by Дарья Дорошко on 19 марта 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Я не веру тым, хто енчыць
І захоплена скуголіць.
Вось балкон і вось парэнчы.
Вунь вяроўка, мыла, голле.
Ну, наперад! Што марудзіш?
Ах, шукаеш спачування?!
Боль і сум сціскае грудзі?
Справядлівасць у загане?
Дрэнна ўсё? Пайшоў на хутар!
Той, хто ные, мае сілы.
Бо сапраўдныя пакуты
Прымушаюць быць маўклівым.
26 лістапада 2016