Летні дождж
Posted by Владимир Череухин on 30 мая 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Летні дождж
Прыслухайцеся да дажджу — хіба так ходзяць?
Дождж прыязджае на вазку, а як жа йначай?
Вазок пастуквае, рыпіц, храпе рамізнік.
Ён можа ехаць так дзень і два, а то і тыдзень.
чаму так моцна цягне ў сон, як дождж прыедзе?
Бо мы падсаджваемся ў воз, пакуль той трызніць…
Вазок пастуквае, рыпіць, вада булькоча.
Храпе вазак, храпім і мы, а конь рагоча!
29 жніўня 2018