Нагода

Posted by Владимир Череухин on 18 июня 2019 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Нагода

Эпіграф: … Але й ля эдэмскіх кветак
гляджуся, як райскі змей…
Э. Акулін

Змей ляжыць на санцапёку,
Падстаўляе промням бокі,
Млява выгінае спінку,
Адганяе мух галінкай.
Раптам трэск і шолах злева —
Праз кусты імчыцца Ева.
Не паспеў ён схамянуцца,
Ды кудысьці ўбок крутнуцца,
Аж нясецца за дзяўчынай
Нейкі хлопец без рабрыны —
Па хвасце, як па пероне!
З’ехала на нос карона!..
Моцна змей наш узлаваўся,
Нецэнзурна адазваўся:
«Ні прабач, ні калі ласка!»
Вось таму і адбылася
З плодам мудрасці прыгода —
Не адтоптвайце Кляйнодаў*!

18 чэрвеня 2019
*Кляйноды — рэгаліі

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.