Узыход
Posted by Дарья Дорошко on 29 ноября 2021 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Узыход
Я стамілася вельмі, стамілася моцна —
Ад надзеі дрыготкай, шчымлівага ззяння
Зоррак памяці, цьмянай, пакутліва-млоснай
У сваёй безвыходнасці вечных бадзянняў.
Што стамілася — сіл не хапае на погляд!
Ні на ўздых не хапае паветра і мары!
Навальніца ў крыві ірве сэрца на кроплі,
І душа, нібы сонца, узыходзіць над хмарай.
26.11.2021