Памяркоўнасць
Posted by Дарья Дорошко on 15 декабря 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
П’ю горкі чай.
Паўкубка жыць яшчэ
Да цукру.
Бо ён на самым дне.
Эх, размяшаць бы!
Ды лыжка на стале,
У кухні.
Ісці лянотна
Па яе.
П’ю горкі чай,
Чакаю слодычу,
Каб натуральным чынам —
Сам па сабедайшоў.
П’ю горкі чай…
Як практыка, як дзэн…
Медытатыўны сон.
І мне амаль што смачна…
А можа,
Так
І трэба?..
31.10.23