Забытае царства
Posted by Владимир Череухин on 15 декабря 2023 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Затоплены замак забытых цароў.
На слізкіх каменнях цвітуць анемоны.
Гусцее сутонне за лесам калонаў,
Якое застудзіць і рыбіну кроў.
Пульсуе, іскрыцца марская імжа.
Пустэльнік зашыўся пад камень употай.
Пратаяла з ценяў жывая істота,
Пагрозна трымаючы гостры кінжал.
Хвалюецца, ходзіць бязважкі падол.
Марская танцоўшчыца ў чорным убранні
Танцуе самотна ў падводным маўчанні.
Ні руху, ні дыху — ўсё мёртва наўкол,
Бо гэтая грацыя — скат-хвастакол!
2006 — 2021