659
У вазе крыштальнай кляновае лісце…
Posted by Владимир Череухин on 24 октября 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
У вазе крыштальнай кляновае лісце.
Духмяны напой грэе сэрца і рукі.
Апошні праменьчык, празрысты, агністы,
Разліў у пакоі санатныя гукі.
На аркушы чыстай маўклівай паперы
Ляжыць у цярплівым чаканні аловак.
Лунае няўлоўнае, па-за памерам,
У зыбкіх малюнках разлітае, слова.
Глядзяць праз акно задуменныя вочы
На горада восеньскую панараму:
На сквер, на людзей, што сцяжынкаю крочаць,
На першы ліхтар на слупе каля крамы…
2008 год