5 807
Зорны аазіс
Posted by Владимир Череухин on 24 октября 2011 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Ноч ідзе, пастукваючы кіем,
Па бязлюднай чуйнай цішыні.
Цень двароў, самотныя агні,
Крокі. Нетаропкія, цяжкія.
Там трывожна хмурыцца мужчына,
Тут — жанчына… Горад ціха спіць.
Ноч дае засмяглым душам піць,
Ноч дае кароткі адпачынак!
Прыйдзе дзень, узніме хмары пылу.
Караван пацягнецца далей.
Покуль ззяе ў небе Вадалей —
Спіце, людзі! Піце, піце сілу!
Ноч ідзе, пастукваючы кіем…
7 липеня 2011 года