Журавы курлычуць…
Posted by Дарья Дорошко on 9 марта 2013 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Журавы курлычуць, лёс свой клічуць…
Неўзабаве запалае снег
На сцяжынцы вечнай, быццам звычай,
На Шляху Птушыным, што паверх
Цягнецця вачэй і думак нашых.
Нешта мармытнуў сабе пад нос
Кот стары — напэўна, просіць кашы…
Снег уздоўж дарог, уздоўж палос…
Журавы курлычуць, лёс свой клічуць.
І ляцяць у вырай праз гады
Па сцяжынцы вечнай, быццам звычай,
Быццам свет, стары і малады.
2007