Калі ўжо ўсё закончыцца…
Posted by Дарья Дорошко on 6 July 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Калі ўжо ўсё закончыцца,
Калі ўжо ўсё адбудецца
І вершы ўсе напішуцца,
І мары адцвітуць,
Напэўна, нам захочацца
Хоць крышку замарудзіцца
І нават неяк сцішыцца,
Каб затрымацца тут.
2007