Ізноў памылілася…
Posted by Дарья Дорошко on 6 July 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Ізноў памылілася. Я меркавала,
Каханню твайму і ста зім будзе мала,
Каб згасла яно. А што адбылося? –
Памерла каханне ў першую ж восень.
2001