Бярозавы гон
Бярозавы гон
Вясновы вецер прыцемкі люляе,
Разносіць пах расчуленых бяроз,
Што быццам бы на дыбачках ад гаю
Бягуць у новы, сакавіцкі лёс.
А родны гай хвалюецца, шуміць,
Адчайна іх варонамі гукае.
Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць
Напоўніцу, наводліў і да краю!
Іхцягне ў свет жаночая туга,
Адвечная дзявочая гуллівасць.
І дрэвы пакідаюць сонны гай,
Забыўшыся на розум і цнатлівасць.
Як быццам бы ўзлятаюць на адхон,
Сыходзяць сокам, водарам і жарсцю.
Напэўна, і ў бяроз бывае гон —
Вянчанне з сонцам, радасцю і шчасцем.
красавік 2017