Цуд
Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Зорачкі-зярняткі прараслі ў нябёсах
І Птушыным шляхам расквітнелі ў цемры.
Срэбранаю стужкай патанулі ў росах
І ўпляліся ў косы Любы, Надзі, Веры…
Казачнае проса, зорачкі-зярняткі
Светлых сноў Любові, Веры і Надзеі,
Хтосьці сонны сее ды пячэ аладкі,
Каб пачаўся ранак з добрае падзеі.
9-10.12.2017