Памяць 2
Posted by Владимир Череухин on 2 February 2020 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
Памяць
Жыць – значыць мыць золата. І тым больш у нас шанцаў адшукаць яго, чым болей мы просеем пяску.
(Дар’я Дарошка)
Прыходзяць людзі і сыходзяць,
І застаецца… Добры след:
На згадкі багацее свет,
Яны гукаюць пры нагодзе.
Няма ў латку нічога злога
Пасля вірлівай плыні дзён
Люляе памяць дзіўны плён
Залатамыйніка старога.
Сплываюць страты, спрэчкі, звадкі
З залатамыйнага латка,
І ззяюць зоркамі ў руках
Цудоўных момантаў зярняткі.
1 лютага 2020