Пярсцёнак Саламона

Posted by Владимир Череухин on 12 January 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

ПЯРСЦЕНАК САЛАМОНА  

Пярсценак Саламона на руцэ
Вяшчуя ў дзень шчаслівы: “Гэта пройдзе”.
Жыцце падобна зменлівай рацэ.
Няшчасцю – той жа лёс: “І гэта пройдзе”.

Купайся ў промнях сонечных, калі
На галаву яны з блакіту льюцца!
Пі, як нектар,  свой міг, бо кавылі
Вось-вось прад буры подыхам сагнуцца!

Калі раўнуць грымоты над табой –
Глядзі спакойна ў вочы непагодзе,
Дазволь разгледзець ёй пярсцёнак свой.
Маланка высвяціць: “І гэта пройдзе”!  
2007

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.