Пярсцёнак Саламона
Posted by Владимир Череухин on 12 января 2013 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке | ∞
ПЯРСЦЕНАК САЛАМОНА
Пярсценак Саламона на руцэ
Вяшчуя ў дзень шчаслівы: «Гэта пройдзе».
Жыцце падобна зменлівай рацэ.
Няшчасцю – той жа лёс: «І гэта пройдзе».
Купайся ў промнях сонечных, калі
На галаву яны з блакіту льюцца!
Пі, як нектар, свой міг, бо кавылі
Вось-вось прад буры подыхам сагнуцца!
Калі раўнуць грымоты над табой —
Глядзі спакойна ў вочы непагодзе,
Дазволь разгледзець ёй пярсцёнак свой.
Маланка высвяціць: «І гэта пройдзе»!
2007