Белы верш пра ружовы пакой
Posted by Дарья Дорошко on 15 December 2023 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Ружовы колер кветак на шпалерах.
Не ружа кветка — так рамонак нейки.
Ци то валошка… Хто их, кветки, ведае?..
Не разабраць. не разглядзець пялёсткі —
Ружовыя пялёсткі на шпалерах…
А можа, ружа? А мо, усёткі ружа?
Пакінь надзею, госць, сюды ўвайшоўшы!
Пакінь і веру звонку, за дзвярыма.
Любоў употай пранясі з сабою:
З любоўю і пялёстак стане ружай —
Ружовай ружай на шпалерах свету.
20.09.2021