Да сонца

Posted by Дарья Дорошко on 10 May 2017 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Да сонца

І травень зусім не травень.
Па сонцу сумуюць вочы.
А можа, па пожнях Наві
Смуга з туманамі крочыць?
Ступае па мёрзлай глебе,
Рагоча дзікунскім ротам,
Замову на горкім хлебе
Мацуе вядзьмарскім потам.
Кідае пад ногі лету
Пыхлівую злую замець…
Ах, сонечка, сонца, дзеж ты?
Прыйдзі, бо гібее памяць
І нават у самым сэрцы,
Неможа Сусвет сагрэцца!
Прыйдзі!

10.05.2017

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.