Хлебны
Posted by Дарья Дорошко on 14 July 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Хлебны
Ну чаго табе трэба, хлопец? Хлеба?
Ды няма ў мяне яго для цябе, ці чуеш?
А мо трэба табе зорак, што месяц пасвіць у бяздонні неба?
Не? “Хлеба!, — скуголіш, енчыш, — хлеба!..”
Ды навошта табе гэты хлеб майго натхнення?
Нашто табе мае словы з крыніцы маіх сноў і майго жыцця?
У цябе ж таксама ёсць і жыццё, і сны, не?
“Не тое”, — кажаш, — “зусім не тыя яны!”…
Ну что ж, трымай тады каравай маіх нябёсаў, частуйся маім сном…
25.04.2017