Надвячорак
Posted by Дарья Дорошко on 6 July 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Надвячорак
На світанку ночы – на зыходзе дня –
Месячак пяшчотна цешыў кацяня:
Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны,
Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны,
Баяў сон пра татку – добрага ката,
Размалёўваў казку ў колер малака.
Я сяброў частую цёплым малаком,
Запрашаю шчасце ў мой утульны дом!
7 чэрвеня 2014