Самота
Самота Ніводнага гуку, ніводнага слова – Накшталт адзіноты ў забытых замовах. Ніводнага слова, ніводнага гуку, Ніводнага позірку – цягнецца мука. Здзяйсняецца кімсьці душы катаванне Ад рання да скону, ад скону да рання. 2009
Мінулыя звычкі…
Мінулыя звычкі, мінулыя рыскі – Усё, што бруіла, цяпер толькі нізка Народжаных вершаў пра свет і жалобу. І будуць камусці яны да спадобы, І будуць камусці яны, як атрута – Пранізлівым ветрам у восеньскі смутак. 2009
Сумуе сцяжынка…
Сумуе сцяжынка Па дотыку снегу, Абдымках сумётаў Пад шолах ялін. Зімовай самоце, Што дорыць нам снежань У час, калі поўня Звісае з галін. Імкнецца да долу Скрозь лёс і яліны, Дзіцячыя казкі, Дзявочыя сны… І коціцца поўня Услед каляіне, У вечным напрамку: Насустрач вясне. 2012