Чаромхавы кактэйль
Чаромхавы кактэйль Пяшчота чаромхавых кветак Навобмацак — быццам натхненне. Так-так, менавіта натхненне І водар малочнай ракі! З чаромхаю бавіцца ветрык, Ласкавы паэт-летуценнік — Такі ж, як і я, летуценнік — З чаромхі ўзбівае вяршкі! 1 траўня 2018
Страхі баязліўца
баязліўцы баяцца ветру. І зімовых дажджоў, і снегу. Баязліўцы баяцца верыць Маяку, акіяну, берагу. Баязліўцы ў палоне страху, Што дрыжыць у душы нягеглай. Ветрык з сонцам гулліць на даху — Баязліўцы баяцца снегу. На падмурак упалі цені Адпачыць ад святла і бегу — Студзіць сэрца, трасе калені Страх жыцця і кахання. І снегу. 31.01.2018
Цуд
Зорачкі-зярняткі прараслі ў нябёсах І Птушыным шляхам расквітнелі ў цемры. Срэбранаю стужкай патанулі ў росах І ўпляліся ў косы Любы, Надзі, Веры… Казачнае проса, зорачкі-зярняткі Светлых сноў Любові, Веры і Надзеі, Хтосьці сонны сее ды пячэ аладкі, Каб пачаўся ранак з добрае падзеі. 9-10.12.2017
Коцік-пухнацік…
* * * Коцік-пухнацік, Жоўтыя вочкі, Мякка па хаце Сонечнай крочыць. Хітрыкі ў зрэнках З сонцам балююць. Коцю Аленка З ранку малюе. Кот на паперы, Быццам сапраўдны: Гальштучак шэры, Нос — шакаладны!
Дзень памяці
Дзень памяці За шыбай — травень і сусвет, А ў хаце — горыч Перамогі. Даўно мой пахаваны дзед, Даўно яго не носяць ногі. Даўно ўжо скончылася гаць, Якой цягнуліся салдаты, Каб ваяваць, перамагаць, Дайсці да блаславённай даты: Дзевятага… Гаркавы дзень, Смурны, шалёны і пякельны Для ўсіх, за кім вялізны цень Ад Чорнай памяци ваеннай. 8.05.2017
Да сонца
Да сонца І травень зусім не травень. Па сонцу сумуюць вочы. А можа, па пожнях Наві Смуга з туманамі крочыць? Ступае па мёрзлай глебе, Рагоча дзікунскім ротам, Замову на горкім хлебе Мацуе вядзьмарскім потам. Кідае пад ногі лету Пыхлівую злую замець… Ах, сонечка, сонца, дзеж ты? Прыйдзі, бо гібее памяць І нават у самым сэрцы, […]
Бярозавы гон
Бярозавы гон Вясновы вецер прыцемкі люляе, Разносіць пах расчуленых бяроз, Што быццам бы на дыбачках ад гаю Бягуць у новы, сакавіцкі лёс. А родны гай хвалюецца, шуміць, Адчайна іх варонамі гукае. Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць Напоўніцу, наводліў і да краю! Іхцягне ў свет жаночая туга, Адвечная дзявочая гуллівасць. І дрэвы пакідаюць сонны гай, […]
Я не веру тым, хто енчыць…
* * * Я не веру тым, хто енчыць І захоплена скуголіць. Вось балкон і вось парэнчы. Вунь вяроўка, мыла, голле. Ну, наперад! Што марудзіш? Ах, шукаеш спачування?! Боль і сум сціскае грудзі? Справядлівасць у загане? Дрэнна ўсё? Пайшоў на хутар! Той, хто ные, мае сілы. Бо сапраўдныя пакуты Прымушаюць быць маўклівым. 26 лістапада 2016
Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая…
* * * Зіма ў Беларусі маўклівая, ціхая. Пухлява-пяшчотная, снежная зімка. Агеньчыкі ў вокнах даверліва зыркаюць, Глядзяцца ў віхурна-марозную зыбку, Дзе нованароджаны Годзік гайдаецца, А Час увесь час яму ціха ўсміхаецца. 1.02.2017
Апытанка
Апытанка — Якога колеру нябёсы, Мне, калі ласка, раскажы? — Сама не бачыш? — Ды не, проста Аб колеры тваёй душы Даведацца хачу… (С) 27.10.2016
Кляновая восень
Кляновая восень Прачнулася — восень! Нарэшце блукае У горадзе ціхім даверлівым Каем. Няветлівым, добрым, бязрадасным Каем У горадзе восень клянова блукае. Клянова блукае, ступае клянова. Далонькамі клёнаў трапляе пад колы. У горадзе восень і холад, і вечар. І клёны ўтрапёна ўглядаюцца ў вечнасць… 11.09.2016
Новая добрая прыкмета
Новая добрая прыкмета Магчыма ўсё, і веру я, Што хутка знойдзецца прыкмета, Што запрацуе як маяк Для шчасця, сонейка і лета. 16.05.2015.
Не вучымся
Не вучымся У далячынь сыходзяць мары І ў занядбанні паміраюць. Па свеце Час блукае марна: Не вучымся, што б ён ні раіў. Куфэрак чалавечых сэрцаў Пафарбаваны ў колер ночы. У ім схавана прага смерці, Як у кітайскім тамагочы. Гучаць сюіты, вершы, стрылы… Лятаюць птушкі і гранаты. Мы апраннаем наша цела У лепшую кашулю брата. Нібыта […]
Нашто палохацца калюжы…
* * * Нашто палохацца калюжы, Даўно скаванай маразамі? За вокнамі блукае сцюжа, Платы будуючы між намі… Нашто палохацца памылак, Што трапілі ў нічыйны сшытак?.. Пад белым покрывам сняжынак – У люстры ледзяным адбітак Чыйгось жыцця… 19.12.2013.
Прывітанне, свет!..
* * * Прывітанне, свет! Даўно не бачыліся. Вокны вечным снегам зацярушаныя. Я любіла свет, а зоркі страчваліся… Зрэнкамі святло піла – прымушаная Смагу лютую трываць. трава пабляклая… Вочы колер страцілі зялёны, зменлівы. А галіны дрэва зараз воглыя – Гэта плача неба хмараў бельмамі, Што не бачна мне, як у блакітнасці, Ветрык зоркі калыхае-гойдае… Просіць […]
Сон пра дождж
Сон пра дождж Ночку ўсю дажджынкі стукаюцца ў шыбу, Неяк апантанна скардзяцца на лёс: Не знайшлі ў нябёсах залатую рыбу — Тую, што калісьці бачылі ў мароз Родныя сястрычкі, крохкія сняжынкі, Што паснулі ў зімку пад маім акном… — Ды навошта кропелькам залатая рыбка? — Здзейсніць мару нашую пра гасцінны дом. Вечна беспрытульныя, мы ляцім […]
Каханне — гэта чай з лімонам…
* * * Каханне — гэта чай з лімонам І напамін пра цёплы шалік. І дотык выпадкова-сонны Пяшчотных вуснаў: суцяшальны, Ласкавы рух душы насустрач. І мармытанне: “Усё будзе…” І валасоў духмяных футра. Інадзвычайна цёплы студзень… 2016
Мова
Мова Мяккі цёплы аксаміт Беларускай роднай мовы Атуляе краявід, Што з дзяцінства мне знаёмы. Ахінае безліч слоў Крыллем птушаня пяшчоты. Цешыць сэрца, гоніць кроў І ратуе ад самоты. Падаецца стылым шклом, Мёрзлай шыбінай зімовай Мова з залатым крылом — Запазычаная мова. 2016
З самага ранку скамечаны дзень…
* * * З самага ранку скамечаны дзень, Быццам сукенка з чырвонай фланэлі… Недзе пад поўняй згубіўся твой цень. Што ты без ценю? – Дзіця без арэляў, Шчасце без суму, бяссонны спакой, Месяц без зорак, пярсцёнак без шлюбу, Снежань без снегу, і мова, якой Слоў не хапае “каханы” і “любы”. 11.10.2014.
Расчараванне
Расчараванне Ізноўку развітальны тыдзень. З летам Сам на сам я, Гляджу ў блакіт уяўны Нябёсаў шэрых. Ізноўку свет губляе мары, мэты. Дзе ж той маяк, Што абнадзейваў спраўна Чаўны і бераг?.. 25.08.2015
Гнуткая галінка з ветрам танцавала…
* * * Гнуткая галінка з ветрам танцавала. Ён яе гулліва, дзёрска цалаваў. Пацалункаў ветру падалося мала, І таму галінку промень казытаў. Сонечны праменчык з ветрам быў у згодзе: Гэтыя гарэзы цешылі свой слых Лямантам галінкі: “Годзе! Вой, ды годзе!”. Сонца пасміхалася, гледзячы на іх. 15-16.08.2015, дата отправки: 16 жнівень 2015 05:42:45
Ізноў памылілася…
* * * Ізноў памылілася. Я меркавала, Каханню твайму і ста зім будзе мала, Каб згасла яно. А што адбылося? – Памерла каханне ў першую ж восень. 2001
Сапраўдны мужчына!
Сапраўдны мужчына! Месяц зорку абдымае На прасціне неба сіняй. Прыгажосць, аж дух займае! Толькі хутка зорка згіне. Будзе месяц у самоце Цалаваць яе сястрычак – Пагражаць іх зорнай цноце. Месяц не мяняе звычак – Сапраўдны мужчына! 19 траўня 2014
Чароўнае кола
Чароўнае кола. У светлым коле родных і сяброў Утульна, цёпла, радасна і лёхка. У карагодзе досвіткаў і сноў, У танцы на паверхні свету крохкай Яно абараняе ад зімы – Ад ледзянога подыху навалы; Ад груганоў унутранай турмы, Што на пустэчы страху панавалі. Чароўным колам агароджу свет: Цяпер маёй любові дастаткова, Каб ад зімы пазбавіць сто […]
Жывыя мы жніўнямі…
* * * Жывыя мы жніўнямі, Ліўнямі сінімі дыхаем мы. Зоркамі з неба, міглівымі, верым мы, марым мы. Сонцамі летнімі, чулымі, мілымі крочым мы. За небасхілам схаванымі мроямі снім. Шчасцімся ветрыкам і апельсінамі рыжымі з рынка вакзальнага. Цешымся берагам, белым сняжком прыцярушаным. І навальніцамі жоўта-мядовага колеру, спелымі, спім… 2009
Калі ўжо ўсё закончыцца…
* * * Калі ўжо ўсё закончыцца, Калі ўжо ўсё адбудецца І вершы ўсе напішуцца, І мары адцвітуць, Напэўна, нам захочацца Хоць крышку замарудзіцца І нават неяк сцішыцца, Каб затрымацца тут. 2007
Надвячорак
Надвячорак На світанку ночы – на зыходзе дня – Месячак пяшчотна цешыў кацяня: Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны, Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны, Баяў сон пра татку – добрага ката, Размалёўваў казку ў колер малака. Я сяброў частую цёплым малаком, Запрашаю шчасце ў мой утульны дом! 7 чэрвеня 2014
Свет у падарунак
Свет у падарунак Ува мне віруюць сілы: Да нябёсаў далятаю! Ён такі дабразычлівы – Свет, які сама вярстаю! На старонках ззяе месяц, Ветрык ледзьве падзьмухае – Міжрадкоўе ўсіх абвесціць: Гэта я цябе кахаю! Кожнай лужыне адбітак Сонца дорыць шчыра, шчодра! Новы дзень як фотаздымак, На якім і ў дождж, і ў вёдра Ззяе зорачка любові […]
Іісус – вялікае дзіця…
Іісус – вялікае дзіця, З тых, што ўлетку басанож па лужах З сонечных арэляў небыцця Тупаюць у восеньскія сцюжы. А дарослым і не зразумець, Чым жа вабіць брудная вадзіца? І звініць прарэзлівая медзь Вокрыкаў бацькоўскіх, ды скарыцца Не спяшае вольная дзятва – Ходзіць па вадзе святое племя. 2009
Журавы курлычуць…
Журавы курлычуць, лёс свой клічуць… Неўзабаве запалае снег На сцяжынцы вечнай, быццам звычай, На Шляху Птушыным, што паверх Цягнецця вачэй і думак нашых. Нешта мармытнуў сабе пад нос Кот стары – напэўна, просіць кашы… Снег уздоўж дарог, уздоўж палос… Журавы курлычуць, лёс свой клічуць. І ляцяць у вырай праз гады Па сцяжынцы вечнай, […]