Русалкі

Posted by Дарья Дорошко on 30 October 2024 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке |

Мой лістападзе, прачынацца час!
На вечным золку —зараз змрок і холад.
Калі на дрэвах шэрань, быццам наст,
Тады русалкі пакідаюць горад.
Па дзіўным насце ў свет гушчарных сноў
Яны сыходзяць памяртвелым цудам.
На сінечы шмат зорных ланцугоў:
Сляды адводзяць прэч ад злой астуды.
А снегапад стварае міражы
І засыпае ўсе памылкі лёсу.
Зіма. І холад. Толькі трэба жыць.
Каб на вярбе плялі русалкі косы.
31.10.23

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.