Птушынае малако — нотабэнька шостая

Posted by ТАТМИР on 11 December 2018 in ТАТМИР — Проза на белорусском языке |

Птушынае малако — нотабэнька шостая

Вельмі люблю цукеркі “Птушынае малако”. Заўжды падазраваў, што некалі з імі некалі мусіць адбыцца нейкая гісторыя ды падсвядома чакаў гэтага, але ўсё неяк абыходзілася. І вось аднойчы…
Спатрэбілася мне каробка далікатнага смакоцця. Сказаў хлопцу, супрацоўніку крамы, што мне патрэбна каробка “Птушынага малака”. Той бадзёра “агакнуў” і борздзенька павалок мяне зігзагамі пааддзелах. І вось мы апынуліся… У малочным аддзеле: старанны хлопец прапусціў міма вушэй “неістотнае”. Ён звярнуўся да прадавачкі, маўляў, вось пакупніку трэба птушынае малако. Бінга! Калі-небудзь гэта мусіла адбыцца! Раблю яму страшныя вочы. P.S. Я невідушчы. Паказваю яму рукамі шырокія квадратныя формы, ды напаўголаса, каб ніхто не пачуў, тлумачу яму, што мне патрэбны менавіта цукеркі ў каробцы, такой прастакутнай і пляскатай каробцы. Цукеркі.
Хлопец аптымістычна “угукнуў” і мы скіраваліся туды, дзе людзям толькі і льга здабыць птушынае малако ў гэтым свеце.

Поделиться в соц. сетях

Share to Google Buzz
Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир – Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.