Птушынае малако — нотабэнька шостая
Птушынае малако — нотабэнька шостая
Вельмі люблю цукеркі «Птушынае малако». Заўжды падазраваў, што некалі з імі некалі мусіць адбыцца нейкая гісторыя ды падсвядома чакаў гэтага, але ўсё неяк абыходзілася. І вось аднойчы…
Спатрэбілася мне каробка далікатнага смакоцця. Сказаў хлопцу, супрацоўніку крамы, што мне патрэбна каробка «Птушынага малака». Той бадзёра «агакнуў» і борздзенька павалок мяне зігзагамі пааддзелах. І вось мы апынуліся… У малочным аддзеле: старанны хлопец прапусціў міма вушэй «неістотнае». Ён звярнуўся да прадавачкі, маўляў, вось пакупніку трэба птушынае малако. Бінга! Калі-небудзь гэта мусіла адбыцца! Раблю яму страшныя вочы. P.S. Я невідушчы. Паказваю яму рукамі шырокія квадратныя формы, ды напаўголаса, каб ніхто не пачуў, тлумачу яму, што мне патрэбны менавіта цукеркі ў каробцы, такой прастакутнай і пляскатай каробцы. Цукеркі.
Хлопец аптымістычна «угукнуў» і мы скіраваліся туды, дзе людзям толькі і льга здабыць птушынае малако ў гэтым свеце.
Поделиться в соц. сетях
Метки: нотабэнькі ад Татміра, проза на белорусском языке, Татмир
Поиск на сайте
Авторские разделы
-
Новое на сайте
Облако меток
Владимир Череухин Дарья Дорошко Татмир встреча с читателями декламация интимная лирика иронические стихи книга мероприятия мистические стихи мифологические стихи новогодние стихи нотабэнькі ад Татміра пераклады на беларускую мову проза на белорусском языке проза на русском языке публикации стихи для детей стихи на белорусском языке стихи на русском языке стихи о Боге стихи об одиночестве стихи об осени стихи о весне стихи о детстве стихи о зиме стихи о лете стихи о луне стихи о ночи стихи о памяти стихи о слепоте стихи о слепых стихи о смерти стихи про Каляды стихи про Новый год стихи про дождь стихи про дружбу стихи про закат стихи про любовь стихи про рассвет стихи про сон стихи про чай философские стихи фильм шуточные стихи