25 сакавіка адбылася сустрэча з чытачамі ў 11-м філіяле гарадской бібліятэчнай сістэмы
25 сакавіка адбылася сустрэча з чытачамі ў нашым родным 11-м філіяле гарадской бібліятэчнай сістэмы, што на рэчыцкім праспекце (прыпынак «Рэчыцкі мікрараён»). Між вершамі і прозай пагутарылі аб жыцці, марах і каханні. Вялікі дзякуй супрацоўнікам філіяла за годную арганізацыю сустрэчы і цёплую душэўную атмасферу, а чытачам — за непадробны інтарэс, процьму пытанняў і проста за тое, што вы харошыя і добрыя людзі!