Святкаванне юбилея Дар’і Дарошка ў кампаніі чытачоў і пісьменнікаў

Posted by Владимир Череухин on 1 марта 2017 in Блог |

23 лютага, а 12-ай гадзіне, у спецыялізаваным аддзеле 5-га філіялу Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбылася юбілейная творчая сустрэча члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, гомельскай паэткі Дар’і Дарошка з наведнікамі аматарскага клуба «Ліра». Мерапрыемства адбылося ў памяшканні аддзела рэабілітацыі прадпрыемства «Светлатэхніка». Вяла яго загадчык спецыялізаванага аддзелу па абслугоўванні іналідаў па зроку Людміла Шарамет.
Склалася добрая і цёплая гутарка паміж гасцямі сустрэчы і Дар’яй. Яна прачытала шмат вершаў, і беларускіх, і рускіх. Гэта былі вершы пра каханне і пра вечнасць, пра містыку творчасці і пра чай. У памяшканні было трохі прахалодна, таму апошнія вершы ў дадатак да сапраўднага гарачага напою былі якраз дарэчы.
Свабодны мікрафон пераходзіў з рук у рукі. Было шмат цёплых, простых і вершаваных віншаванняў і пажаданняў ад гасцей сустрэчы, гучалі вершы Эдуарда Асадава.
У перапынках паміж размовамі і вершамі прагучалі песні ад артыстаў: Вольгі Пасенка, народнага ансамбля «Крынічанька», Уладзіміра Дарнапыха і Ірыны Калеснай.
Падчас сустрэчы быў прэзентаваны выдадзены ў Навакузнецку дыскбук «Навагоднія казкі», адрасаваны дзецям з парушэннямі зроку, у склад якога ўвайшлі і вершы Дар’і Дарошка.

Дарэчы, у гэты ж дзень, а 16-ай гадзіне, у офісе Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі таксама адбылося свята, дзе з юбілейнымі датамі калегі-пісьменнікі ўшаноўвалі Дар’ю Дарошка і Міхася Боўсуна.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки: , ,

Copyright © 2011-2024 Татмир — Литературный сайт Дарьи Дорошко и Владимира Череухина All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.