Верасовая панна

Posted by Владимир Череухин on 14 Кастрычнік 2018 in Владимир Череухин - Стихи на белорусском языке |

Верасовая панна

Верасовая панна крычыць за ракою.
Вецер воклічы ўзносіць да самых аблокаў.
Толькі тыя аблокі занадта далёка,
І ад іх патыхае нялюдскім спакоем.

На плячах распатланыя чорныя космы.
Стогн ірвецца са ссохлых, пакрыўленых вуснаў.
Пад сухімі нагамі галінка не хрусне,
Іх крапіва кусае амаль што нязлосна.

За ракою нікога: пужаюцца людзі
Верасовае панны з ашчэраным ротам.
Сэрца поўніцца вострай, як серп адзінотай.
Водар восеньскіх траў уліваецца ў грудзі.

27 верасня 2018

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki

Tags: , , , ,

Copyright © 2011-2021 Татмір – Літаратурны сайт Дар'і Дарошка і Уладзіміра Чараухіна All rights reserved.
This site is using the Desk Mess Mirrored theme, v2.5, from BuyNowShop.com.