2 188
А вершы нараджаюцца ў аблоках…
Posted by Дарья Дорошко on 24 октября 2011 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
«Когда б вы знали, из какого сора
Растут стихи, не ведая стыда…»
Анна Ахматова
А вершы нараджаюцца ў аблоках,
У водары самотнага дажджу,
У весялосці навальніц салодкай…
Не ведаеш? Дык я табе кажу!
Павер, што верш – не смецце, не абраза,
Не дзьмухавец, не павуцінне слоў.
Ёсць вершы – дыяменты, вершы – стразы,
А ёсць – жыццё, свабода і любоў!
2007