Каханне — гэта чай з лімонам…
Posted by Дарья Дорошко on 7 февраля 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Каханне — гэта чай з лімонам
І напамін пра цёплы шалік.
І дотык выпадкова-сонны
Пяшчотных вуснаў: суцяшальны,
Ласкавы рух душы насустрач.
І мармытанне: «Усё будзе…»
І валасоў духмяных футра.
Інадзвычайна цёплы студзень…
2016