Кляновая восень
Posted by Дарья Дорошко on 19 сентября 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Кляновая восень
Прачнулася — восень! Нарэшце блукае
У горадзе ціхім даверлівым Каем.
Няветлівым, добрым, бязрадасным Каем
У горадзе восень клянова блукае.
Клянова блукае, ступае клянова.
Далонькамі клёнаў трапляе пад колы.
У горадзе восень і холад, і вечар.
І клёны ўтрапёна ўглядаюцца ў вечнасць…
11.09.2016