187
нарадзіла ноч завею…
Posted by Дарья Дорошко on 24 октября 2011 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Нарадзіла ноч завею –
Быццам з белай мроі шаль
У дзікунскім захапленні
Разарвала, як паркаль.
Доўга трызніла, гукала,
Бы, вядзьмарка, у бары.
І з вятрамі танцавала
Вальс шаленства да зары.
2001г