Нашто палохацца калюжы…
Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Нашто палохацца калюжы,
Даўно скаванай маразамі?
За вокнамі блукае сцюжа,
Платы будуючы між намі…
Нашто палохацца памылак,
Што трапілі ў нічыйны сшытак?..
Пад белым покрывам сняжынак —
У люстры ледзяным адбітак
Чыйгось жыцця…
19.12.2013.