Не вучымся
Posted by Дарья Дорошко on 2 марта 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Не вучымся
У далячынь сыходзяць мары
І ў занядбанні паміраюць.
Па свеце Час блукае марна:
Не вучымся, што б ён ні раіў.
Куфэрак чалавечых сэрцаў
Пафарбаваны ў колер ночы.
У ім схавана прага смерці,
Як у кітайскім тамагочы.
Гучаць сюіты, вершы, стрылы…
Лятаюць птушкі і гранаты.
Мы апраннаем наша цела
У лепшую кашулю брата.
Нібыта прагнем пакарання
І набліжаем час расплаты.
А будзе новае світанне —
Ізноў узнімем меч на брата.
11 студзеня 2015