Расчараванне
Posted by Дарья Дорошко on 25 августа 2015 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Расчараванне
Ізноўку развітальны тыдзень. З летам
Сам на сам я,
Гляджу ў блакіт уяўны
Нябёсаў шэрых.
Ізноўку свет губляе мары, мэты.
Дзе ж той маяк,
Што абнадзейваў спраўна
Чаўны і бераг?..
25.08.2015