Сатварэнне
Posted by Дарья Дорошко on 18 июня 2019 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Сатварэнне
У фіялетавых нябёсах
Нібыта развітальны шлях —
Бліскучы, ажно слепнуць лёсы
І скачуць зайчыкі ў вачах!
Уфіялетавых нябёсах
Ён, Млечны, белым малаком
Разліўся па-над нашай вёскай,
Смугой стаіўся пад акном.
Птушыны шлях, Сусвет надзеі —
Плыве ў нябёсах чыйсці сон.
У ім ствараюцца падзеі
І кубак з цёплым малаком.
16.05.2019