674
Срэбраным алоўкам мара малявала…
Posted by Дарья Дорошко on 24 октября 2011 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
Срэбраным алоўкам мара малявала
У высокім небе зорачкі з метала,
Вугалем самоту з чорнымі вірамі,
Недзе між аблокаў – беліччу – аб Храме
Сны маёй надзеі ў бурштыннай раме.
2009 г.