З самага ранку скамечаны дзень…
Posted by Дарья Дорошко on 31 января 2016 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
З самага ранку скамечаны дзень,
Быццам сукенка з чырвонай фланэлі…
Недзе пад поўняй згубіўся твой цень.
Што ты без ценю? — Дзіця без арэляў,
Шчасце без суму, бяссонны спакой,
Месяц без зорак, пярсцёнак без шлюбу,
Снежань без снегу, і мова, якой
Слоў не хапае «каханы» і «любы».
11.10.2014.