Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы…
* * * Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы, На патэльні сумлення і хлусіць, і скача. Спадзяецца адвеку, што сонца паверыць; Што свядомасць махлярства і штучнасць не ўбачыць; Не заўважыць ягоных крыўлянняў прастора… Недарэчныя мары, пустая надзея! Бо імкнецца сумленнае сэрца да зорак! Бо вядзе пуцяводная нітка Тэзея. 1.06.2017
Страхі баязліўца
баязліўцы баяцца ветру. І зімовых дажджоў, і снегу. Баязліўцы баяцца верыць Маяку, акіяну, берагу. Баязліўцы ў палоне страху, Што дрыжыць у душы нягеглай. Ветрык з сонцам гулліць на даху — Баязліўцы баяцца снегу. На падмурак упалі цені Адпачыць ад святла і бегу — Студзіць сэрца, трасе калені Страх жыцця і кахання. І снегу. 31.01.2018