Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы…
Posted by Дарья Дорошко on 25 июля 2018 in Дарья Дорошко - Стихи на белорусском языке | ∞
* * *
Баязлівы вужака жыве ў кожным сэрцы,
На патэльні сумлення і хлусіць, і скача.
Спадзяецца адвеку, што сонца паверыць;
Што свядомасць махлярства і штучнасць не ўбачыць;
Не заўважыць ягоных крыўлянняў прастора…
Недарэчныя мары, пустая надзея!
Бо імкнецца сумленнае сэрца да зорак!
Бо вядзе пуцяводная нітка Тэзея.
1.06.2017