Меч-рака
Меч-рака Бал(ада) Звінеў, спяваў кавыль пад капытамі. Гуляўся вецер з грывамі, хвастамі. Спявала сэрца цемніка старога. Ляцела цьма без шляху, без дарогі. Наперадзе туманяцца абшары, Што схіляцца пад капыты татараў І зведаюць уладу іх рукі! Ды вылецелі коні да ракі. І бліснуў жах у цемніка ў вачах. Вясёлы шал у іх прывяў, зачах. Рачная плынь […]
Дзень памяці
Дзень памяці За шыбай — травень і сусвет, А ў хаце — горыч Перамогі. Даўно мой пахаваны дзед, Даўно яго не носяць ногі. Даўно ўжо скончылася гаць, Якой цягнуліся салдаты, Каб ваяваць, перамагаць, Дайсці да блаславённай даты: Дзевятага… Гаркавы дзень, Смурны, шалёны і пякельны Для ўсіх, за кім вялізны цень Ад Чорнай памяци ваеннай. 8.05.2017